Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Падзеі

Галіна Касцюк, загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Дзятлаўскага раёна, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа:

Я згодна з Аляксандрам Рыгоравічам, што неабходна штогод павялічваць долю расходаў, якія накіроўваюцца на сацыяльныя патрэбы. Як спецыяліст Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, ведаю, што пажылыя людзі, шматдзетныя сем’і, інваліды – гэта тыя катэгорыі грамадзян, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Калі мы ўсе будзем забяспечаны, упэўнены ў заўтрашнім дні, то і нараджальнасць будзе расці, і якасць жыцця павысіцца.

Падабаецца таксама думка Прэзідэнта наконт стварэння высокапрадукцыйных працоўных месцаў, дзе можна зарабляць дастойную зарплату. Упэўнена, што чалавек, які за сваю работу атрымлівае добрыя грошы, не ўчыняе дома п’яныя дэбошы. Такія людзі часцей падарожнічаюць, наведваюць аквацэнтры, канцэрты знакамітых артыстаў, помнікі гісторыі і культуры. А чым больш годных грамадзян у краіне – тым хутчэй яна развіваецца.  

Алена Жадзейка, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”:

Актывісткі жаночага руху Дзятлаўшчыны цалкам падзяляюць ідэі, закладзеныя ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу: “Якой будзе Беларусь заўтра – залежыць ад кожнага з нас. Пры гэтым трэба памятаць, што квітнеючай зможа быць толькі краіна, дзе існуе баланс адказнасці дзяржавы і грамадства за выкананне сваіх абавязкаў, дзе кожны клапоціцца не толькі пра сябе, але і пра Радзіму”. Галоўная ідэя жаночага руху на Дзятлаўшчыне, як і ў цэлым у рэспубліцы – аб’яднаць на добрыя справы жанчын усяго раёна, выхаваць сапраўдны патрыятызм у нашых дзяцей і ўнукаў, выгадаваць годных беларусаў, садзейнічаць вырашэнню пытанняў абароны правоў і законных інтарэсаў жанчын і дзяцей, падтрымцы сям’і і ўмацаванню сямейных каштоўнасцяў, забеспячэнню годнага становішча жанчын у грамадстве.

2018 год быў абвешчаны Годам малой радзімы. Наша агульная задача – зрабіць яе больш прыгожай і камфортнай. Толькі дзякуючы агульным намаганням наш горад і раён змогуць змяніць свой знешні выгляд, стаць яшчэ чысцейшымі і прыгажэйшымі. Жаночымі пярвічнымі арганізацыямі ў гэтым кірунку будуць рэалізаваны праекты “Жыццё выдатных сем’яў Дзятлаўшчыны”, “Цяпло роднага ачага”, акцыі “Я тут жыву, і край мне гэты дарагі!”, “Дыялог пакаленняў”, адбудуцца ўшанаванні сямейных дынастый, ветэранаў жаночага руху, дастойных і знакамітых жанчын, якія праслаўляюць родны край.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

«Человечество находится на распутье» — Александр Лукашенко отмечает рост конфронтации в мире

Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *