Змяненні пры ўстаноўцы катлоў

Падзеі

З 1 лютага 2018 года дзейнічае змяненне №10 да СНіП “Кацельныя ўстаноўкі”. Згодна з гэтым змяненнем (п. 23.1.5) для аднакватэрных жылых дамоў адвод прадуктаў згарання кааксіяльнымі дымавымі трубамі праз вонкавую сцяну дапускаецца толькі для кандэнсацыйных газавых катлоў. Пры гэтым адлегласць да суседніх будынкаў, якія не адносяцца да домаўладання, павінна быць не менш за супрацьпажарныя разрывы. Мінімальны супрацьпажарны разрыў для будынкаў I-IV ступені агняўстойлівасці – 6 м , V-VI – 8 м, VII-VIII – 10 м. Дапускаецца ажыццяўляць адвод прадуктаў згарання ад катлаагрэгатаў гарызантальнымі далучальнымі дымаадводамі і кааксіяльнымі дымавымі трубамі непасрэдна праз вонкавую сцяну з наступным злучэннем з дымавымі трубамі, выведзенымі ў адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 23.1.11 дадзенага змянення. Згодна з гэтым пунктам дымавыя трубы павінны быць выведзены:

— вышэй за мяжу ветравога падпору, але не менш чым на 0,5 м вышэй за канёк даху — пры размяшчэнні іх (лічачы па гарызанталі) на адлегласці не больш за 1,5 м ад канька даху;

— на ўзроўні з каньком даху – калі яны знаходзяцца на адлегласці не больш за 3 м ад канька даху;

— не ніжэй за прамую, праведзеную ад канька ўніз пад вуглом 10° да гарызанталі, – пры размяшчэнні труб на адлегласці больш за 3 м ад канька даху.

Ва ўсіх выпадках вышыня часткі дымавой трубы над прылеглай часткай даху павінна складаць не менш за 0,5 м, а для дамоў з сумешчаным дахам (плоскім) – не менш за 2 м.

У адпаведнасці з пунктам 8.3 ТКП 45-1.01-4-2005 “Нацыянальны комплекс тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне архітэктуры і будаўніцтва” прымяненне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і ўстаноўленых абавязковых патрабаванняў тэхнічных кодэксаў абавязковыя з моманту ўвядзення ў дзеянне пры распрацоўцы праектнай дакументацыі, пачатай пазней за названы тэрмін увядзення ў дзеянне дакумента.

Такім чынам, праектная дакументацыя, якая будзе распрацоўвацца з 1 лютага 2018 года, павінна ўлічваць патрабаванне змянення №10. У той жа час, дадзеныя патрабаванні не распаўсюджваюцца на будаўніцтва аб’ектаў, якія выконваюцца на падставе праектнай дакументацыі, распрацаванай да ўступлення ў сілу названага змянення.

Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *