Жыві як гаспадар. Паважаныя домаўладальнікі!

Падзеі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 года №384 у кастрычніку 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. Падобныя даследаванні праводзяцца ў нашай краіне адзін раз у 10 гадоў. Падрыхтоўка да яго пачалася і на Дзятлаўшчыне.

Для паспяховага выканання гэтага важнага дзяржаўнага мерапрыемства неабходна правесці вялікую падрыхтоўчую работу.

Першачарговай задачай на 2018 год з’яўляецца прывядзенне ў парадак адраснай гаспадаркі, паколькі праверка яе стану паказала, што не на ўсіх будынках маюцца таблічкі (аншлагі) з нумарам дома і назвай вуліцы, а на кватэрах — іх нумары. Адказнасць за ўстаноўку і ўтрыманне таблічак нясуць уладальнікі будынкаў і збудаванняў, у прыватным сектары — домаўладальнікі, па кватэрах — уладальнікі ці наймальнікі.

У сувязі з гэтым звяртаемся да ўласнікаў будынкаў, да ўсіх дзятлаўчан, якія жывуць у індывідуальных жылых дамах, кватэрах (незалежна ад формы ўласнасці), з просьбай звярнуць увагу на наяўнасць і стан таблічак, прыняць меры па ўстаноўцы, калі іх няма, і аднаўленні тых, якія прыйшлі ў непрыгоднасць.

Таблічкі могуць быць выкананы ў выглядзе аншлагаў на фасадзе дамоў і мець любую форму, памер і колер.

Калі жылы дом складаецца з двух і больш кватэр, і кожная з іх мае ўваход непасрэдна з прыдамавой тэрыторыі, яны павінны быць пазначаны асобным нумарам.

Аншлагі (таблічкі) з нумарам дома і назвай вуліцы можна вырабіць у арганізацыях, якія займаюцца выпускам адпаведнай прадукцыі.

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *