Аказанне дапамогі чалавеку, які праваліўся пад лёд, справа яшчэ больш цяжкая, чым ратаваць самога сябе.Кабдапамагчыпацярпеламу і не пацярпець самому, прытрымлівайцесянаступныхправілаў:
* ацаніце, цізможаце вы аказацьдапамогусамастойна, аболепшпаклікацькаго-небудзьяшчэ;
* калі паблізу нікога няма, хто б мог дапамагчы, узбройцеся палкай, вяроўкай або дошкай і асцярожна паўзіце да палонкі, раўнамерна размяркоўваючы вагу вашага цела па паверхні і штурхаючы выратавальны сродак перад сабой;
* наблізіўшыся на максімальна магчымую бяспечную адлегласць ад палонкі, падайце пацярпеламу палку, дошку або кіньце вяроўку;
* калі пачняце выцягваць пацярпелага, папрасіце яго працаваць нагамі – так будзе лягчэй выцягнуць яго з палонкі;
* цягніце пацярпелага ў бяспечнае месца і акажыце першую дапамогу, неабходную пры пераахаладжэнні арганізма. Выклічцехуткуюдапамогу.
Але самаянадзейная парада: проста не выходзьце на тонкі лёд, не падвяргайцесваёжыццёрызыцы.
Уладзімір БАРАВІК,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД