Выязны прыём у Дзятлаве правёў Валерый Міцкевіч

Улада

30 сакавіка 2018 года ў будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асобаў правёў намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валерый Вацлававіч Міцкевіч.

З пытаннямі да яго звярнуліся не толькі жыхары Дзятлаўскага раёна, але і іншых рэгіёнаў Беларусі – адна юрыдычная і шэсць фізічных асобаў.

Пытанні тычыліся сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, судовай вытворчасці, пенсійнага забеспячэння, паляпшэння жыллёвых ўмоваў, замены рэжыму адбывання пакарання, неабгрунтаванага павышэння цаны на паслугі па ўтылізацыі смецця для прыватнай фірмы пры перазаключэнні дагавора.

Прыём доўжыўся больш за тры гадзіны. Усе, хто былі на яго запісаны атрымалі грунтоўныя адказы на свае пытанні. Некаторыя звароты Валерый Вацлававіч паабяцаў перадаць у кампэтэнтныя органы для далейшага вырашэння.

(Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў нашай газеце за сераду).

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

О малой родине, дорогах, спортивных надеждах и экономике не ради цифр. Пресс-конференцию провел председатель Гродненского облисполкома Владимир Кравцов

Дорожная карта зеленой энергетики. С ней на Новогрудчине ознакомился министр природных ресурсов и охраны окружающей среды Андрей Худык

На сессии областного Совета депутатов утверждены итоги реализации государственных программ в области в 2017 году

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *