Турыстычная прывабнасць

Падзеі

У Міністэрстве спорту і турызму ў лютым адбыўся семінар, прысвечаны развіццю агратурызму. На пачатак 2018 года ў Беларусі было зарэгістравана 2719 аграсядзібаў, што на 30 больш у параўнанні з мінулым годам. Восем з іх працуе ў Дзятлаўскім раёне.

9 кастрычніка 2017 года быў прыняты ўказ прэзідэнта №365, які ўдакладніў некаторыя нормы, звязаныя з развіццём аграэкатурызму. Згодна з дакументам аграсядзібы могуць адкрываць як фізічныя асобы, так і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Захавалася крэдытная падтрымка праграмы развіцця агратурызму з боку “Белаграпрамбанка” і льготнае падаткаабкладанне ў памеры адной базавай велічыні ў год. Гаспадары сядзібаў могуць будаваць гасцявыя домікі і прыбудовы, якія не перавышаюць ў агульнай колькасці 10 жылых пакояў, афіцыйна браць на работу неабходны персанал, свабодна знаёміць гасцей з прыродай і гістарычнымі помнікамі толькі ў межах таго населенага пункта, дзе знаходзіцца іх аграсядзіба. Экскурсіі ў іншыя мясцовасці і гарады маюць права праводзіць толькі экскурсаводы,  атэставаныя Міністэрствам спорту і турызму.

Спецыялісты міністэрства прэзентавалі беларускі турыстычны партал “TOPBELARUS”,  які дапамагае знайсці новых кліентаў і падабраць зручныя варыянты адпачынку ў аграсядзібах.

Дзмітрый КУЗЬМА,
інструктар-метадыст па турызме

 

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *