Сёння ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.
Жанчын «ад імя Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэту і ад сябе асабіста» павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік.
«Мы ўдзячны вам за тое, што сваёй душэўнай шчодрасцю, шчырай любоўю і адданасцю вы падтрымліваеце нас у цяжкую хвіліну, даруеце нам няўдачы і натхняеце на поспех. Дапамагаеце паверыць у свае сілы, напаўняеце сэнсам усё наша жыццё», — адзначыў у віншаванні кіраўнік раёна.
Затым адбыўся канцэрт, падрыхтаваны артыстамі раёна. Ул. інф. «Перамогі»