Рыхтуйцеся да зімы – летам

Падзеі

Парадак падрыхтоўкі аб’ектаў да асенне-зімовага перыяду (АЗП) і атрымання пашпартоў гатоўнасці вызначаны “Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі ў Рэспубліцы Беларусь” (далей – Правілы), зацверджанымі Міністэрствам энергетыкі і Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Гатоўнасць будынкаў, збудаванняў, энергакрыніц, сістэм энергазабеспячэння афармляецца “Пашпартам гатоўнасці” ўстаноўленай формы, які выдаецца на падставе “Акта праверкі гатоўнасці да работы ў АЗП у парадку, прадугледжаным “Правіламі”.

Для рэгістрацыі гатоўнасці энергагаспадаркі прадпрыемства да работы ў АЗП неабходна аформіць заяўку на ўдзел інспектара ў адпаведнай камісіі і прыбыць асабіста з пашпартам гатоўнасці прадпрыемства да працы ў АЗП 2018-2019 гадоў у раённую энергаінспекцыю да названага ў зацверджаным графіку тэрміну. Пры гэтым неабходна завяршыць усе работы па падрыхтоўцы электра- і цеплаўстановак, мець аформленыя дакументы, а менавіта:

— загад аб падрыхтоўцы прадпрыемства да АЗП з назначэннем камісіі, якая кантралюе ход падрыхтоўкі;

— план арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы прадпрыемства да АЗП;

— акты прамывання і гідраўлічных выпрабаванняў унутраных сістэм ацяплення, цеплаўстановак і знешніх цеплавых сетак (калі такія знаходзяцца на балансе спажыўца);

— акты гатоўнасці прадпрыемства да работы ў АЗП, падпісаныя ўсімі членамі камісіі;

— пратаколы электрафізічных выпрабаванняў электраўстановак;

— інфармацыю аб выкананні раней выдадзеных прадпісанняў.

Пры негатоўнасці прадпрыемства да работы ў АЗП інспектарам выдаецца прадпісанне для ўхілення выяўленых парушэнняў. Паўторны тэхнічны агляд энергаўстановак пры праверцы гатоўнасці да АЗП аплачваецца па зацверджанай калькуляцыі.

Дадатковую інфармацыю аб правядзенні падрыхтоўкі да АЗП 2018-2019 гадоў можна атрымаць у энергаінспекцыі па Слонімскім раёне па адрасе: г. Слонім, вул. Брэсцкая, 133, тэл. 2-52-38, 2-52-30, 2-52-36 або энергаінспекцыі па Дзятлаўскім раёне тэл. 2-15-38.

Юрый ПАНАСЕНКА,
інспектар Слонімскай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *