15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая вызначае дзяржаўнае і грамадскае ўладкаванне Беларусі, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам, ва ўстанове адукацыі прайшла патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь».
У гэты дзень прайшла цырымонія ўшанавання вучняў 8-11 класаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту і атрымалі свой першы галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пачалася лінейка з гімна Рэспублікі Беларусь. Вядучыя, выпускнікі школы Бялятка Кацярына Цярэшка і Аліна, і дырэктар установы адукацыі звярнулі ўвагу, што з моманту атрымання пашпарта юнакі і дзяўчаты ўступаюць у дарослае жыццё і адказваць цяпер будуць не толькі за сябе, бо у руках моладзі — будучыня ўсяго нашага грамадства.
Ад імя узнагароджаных выступіла вучаніца 9А класа, выдатніца і актывістка Пякарская Ксенія, якая запэўніла, што «мы, маладыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, з уласцівымі нам энергіяй і энтузіязмам, ведамі і ўменнямі, зробім усё неабходнае для росквіту нашай рэспублікі».
Таццяна АЛЯШКЕВІЧ,
член камітэта “БРСМ”, сектар інфармацыі і друку
Стоит почитать: