Пасціць і катлеты есці

Падзеі

Самымі строгімі тыднямі посту лічацца першая і Страсная Сядміца. Старанныя хрысціяне ў гэтыя дні часам нават не спажываюць нічога, акрамя кавалачка хлеба і вады. Але гэты подзвіг пад сілу далёка не ўсім. Хіба ў пост немагчыма харчавацца смачна? Наведвальніцы аб’яднання «Нам гады не бяда» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна сабраліся для таго, каб развеяць стэрэатып пра нясмачную і прэсную посную ежу, і прадставілі варыянты страваў, якія хрысціяне могуць ужываць з задавальненнем і без парушэння правілаў.

На шчодра накрытым стале былі розныя стравы з бульбы і іншай агародніны, садавіны, грыбоў. Тут вам і піца, і пірагі, і катлеты – усё тое, да чаго прывыклі многія. Аказваецца, што нават пры невялікім выбары прадуктаў можна прыгатаваць па-сапраўднаму смачныя пачастункі і на кожны дзень, і на святы.

Дарэчы, для сваіх страваў жанчыны-кулінаркі прыдумалі назвы, а ў час дэгустацыі дзяліліся рэцэптамі і сакрэтамі добрай гаспадыні.

Канешне, галоўнымі тэмамі застольных размоваў сталі Вялікі пост і Пасха, хрысціянскія традыцыі, легенды і паданні.

Запрошаным госцем мерапрыемства стаў ксёндз-пробашч Дзятлаўскай парафіі Здзіслаў Пікула, які пахваліў жанчын за старанні і ацаніў прадастаўленыя стравы як прыгодныя для ўжывання ў пост.

У актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва панавала сямейная і цёплая атмасфера. Наведвальніцы аб’яднання «Нам гады не бяда» разам з загадчыцай Галінай Касцюк ладзілі конкурсы, абмяркоўвалі дасягненні аб’яднання за мінулы год.

Юлія БАКУНОВІЧ

Cтоит почитать:

«С добром, с любовью и весной!»

Патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь»

У цэнтры ўвагі – чалавек



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *