“Кантралюем ціск — падаўжаем жыццё!”

Да ведама грамадзян

14 сакавіка ў аграгарадку Жукоўшчына ў магазіне “Родны кут” з 11 да 13 гадзін будзе праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам “Кантралюем ціск — падаўжаем жыццё!”.

Мэтай акцыі з’яўляецца павышэнне інфармацыйнай адукаванасці па пытаннях прафілактыкі хваробаў сістэмы кровазвароту; фарміраванне навыкаў кантролю артэрыяльнага ціску, прапаганда здаровага ладу жыцця.

У час акцыі можна будзе памераць артэрыяльны ціск, даведацца пра свой індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама атрымаць інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы і задаць пытанні па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі.

Дзятлаўскі райЦГЭ
Дзятлаўская ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *