Гусі-лебедзі

Падзеі

У Дзятлаве па вуліцы Фрунзэ ў сям’і Алены Лаўрэнцьевай  з’явіўся  новы  жыхар – птушка,  якая  занесена  ў  Чырвоную кнігу.

Увечары, 22 лютага, сярод хатніх гусей на падворку гаспадыня заўважыла госця – белага лебедзя. У яго былі пашкоджаны крыло і лапа. Гаспадарам стала шкада птушку, пакінулі ў сябе, у хляве выдзелілі асобны, абгароджаны куток. Два тыдні выходжвалі, лячылі.

– Аднойчы лебедзь спрабаваў паляцець і ледзь не трапіў пад машыну, – расказвае Алена Андрэеўна. – Пакуль не выпускаем, баімся, што прападзе, малады, яшчэ не падужэў. Есць ён тое, што і хатняя птушка.

Восенню лебедзі адлятаюць у вырай, а сёлета чамусьці на возеры застаўся зімаваць цэлы вывадак. Дачакаемся цяпла ды выпусцім свайго госця наволю, да астатніх.

Вольга ЮШКЕВІЧ



2 комментария по теме “Гусі-лебедзі

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *