Сёння, 3 сакавіка, у Дзятлаве (гарадскі стадыён) стартуе адкрыты турнір па хакеі аматарскіх камандаў Гродзенскай вобласці. Заявіліся для ўдзелу каманды Дзятлава, Слоніма, Шчучына, Мастоў, Ашмянаў.
Старт першага матча прызначаны на 11.30. У матчы адкрыцця турніру сустрэнуцца каманды Дзятлава і Слоніма.
Наступныя матчы першага дня (3 сакавіка) паводле раскладу:
Масты — Шчучын (пачатак у 12.30).
Слонім — Ашмяны, 13.30.
Масты — Дзятлава,14.30.
Шчучын — Ашмяны, 15.30.
Матчы другога дня (4 сакавіка):
Дзятлава — Шчучын, 11.00.
Ашмяны — Масты, 12.00.
Шчучын — Слонім, 13.00.
Ашмяны — Дзятлава, 14.00,
Слонім — Масты, 15.00.
Б. Варна