11 сакавіка ў вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць» пройшоў абрад «Гуканне вясны».
Дзяўчынкі з дзiцячага фальклорнага гуртка «Званочкі» Дома фальклора вёскі Студзераўшчына ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ» з прыгожымі саламянымі пташачкамі, вербнымі галінкамі ішлі па вёсцы і запрашалі людзей на ўзгорак — гукаць вясну.
На ўзгорку ўпрыгожвалі дрэўца каляровымі стужкамі і печанымі пташкамі. Але перш, чым вясну гукаць, трэба зямліцу-матухну пачаставаць. У зямлю закопвалі саганчык з кашаю і гаварылі абрадавыя словы. Затым клікалі вясну, усхвалялі сонейка, падкідалі ў неба жаваранкаў. Зялёныя галінкі вярбы раздавалі людзям, каб птушкі іх убачылі і хутчэй прыляцелі. Затым вясну затанцоўвалі ў карагодзе. Дзяўчаткі беглі скочвацца з гары, каб спіна цэлы год не балела, а затым гушкаліся на арэлях і выказвалі свае пажаданні.Чым вышэй арэлі ўзляталі, тым хутчэй здзейсніцца пажаданне.
Алiна Мiшчук,
мастацкi кiраунiк народнага фальклорнага гурта в. Студзераушчына
Молодцы, что чтите традиции предков.
Какой интересный обряд.
Рейтинг комментария:00
Вельмі рада, што фальклорная спадчына вёскі Студзераўшчына перадаецца маладому пакаленню. Значыць, народная песня будзе жыць!
Рейтинг комментария:00