На базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава міжраённы аддзел Дзяржаўтаінспекцыі і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама праводзілі алімпіяду па веданні Правілаў дарожнага руху сярод навучальных установаў раёна. У алімпіядзе прынялі ўдзел 12 школ, ад кожнай – па два прадстаўнікі ва ўзросце ад 10 да 12 гадоў.
Першае месца заняла Анастасія Сідорчык, вучаніца 5 класа Дварэцкай сярэдняй школы, другое – Ксенія Піваварчык, вучаніца 5 класа Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе – у Ксеніі Сарачынскай, вучаніцы 6 класа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Стоит почитать:
ГАИ Беларуси проведет акцию для пешеходов «Не будь невидимкой на дороге» с 27 марта по 2 апреля