Шануючы памяць

Падзеі

У аграгарадку Дварэц цяпер жывуць 7 былых удзельнікаў вайны ў Афганістане. На праваслаўных могілках ёсць магіла нашага земляка, воіна-афганца  Дзмітрыя Лазовіка. Дзякуючы таму,што ёсць жывыя сведкі тых страшных падзей і шануючы памяць аб мінулым, члены піянерскага пошукавага атрада “Праметэй” Дварэцкай сярэдняй школы паставілі перад сабой задачу запісаць успаміны воінаў-інтэрнацыяналістаў пра іх удзел у вайне, каб гэтыя запісы засталіся ў школьным музеі і піянерскім пакоі. Члены піянерскай дружыны таксама сабралі звесткі пра жыццё Дзмітрыя Лазовіка.

Перад Днём вываду войск з Афганістана члены піянерскіх атрадаў навялі парадак на магіле земляка-інтэрнацыяналіста. 15 лютага тут прайшла Вахта памяці, на якой выступілі прадстаўнікі мясцовай улады, вучні, ветэраны вайны ў Афганістане, адбылося ўскладанне вянкоў і кветак. Таксама ў гэты ж час пры падтрымцы раённага камітэта ГА“БРСМ” у школе праходзіць рэгіянальны турнір па валейболе на кубак імя Дзмітрыя Лазовіка.

Віталь ДЗЕРЖАНОЎСКІ,
настаўнік  Дварэцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *