Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №337 ад 19.09.2017 года «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асобаў» (далей – Указ №337, які ўступіў у сілу 22 кастрычніка 2017 года) істотна пашырыў пералік відаў дзейнасці, якія грамадзяне маюць права ажыццяўляць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Пералік дапоўнены наступнымі відамі дзейнасці:
— рэалізацыя на гандлёвых месцах на рынках і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі органамі ўлады месцах самастойна вырабленых грамадзянамі хлебабулачных, кандытарскіх і кулінарных вырабаў;
— прадастаўленне прыналежных на праве ўласнасці жылых памяшканняў, садовых домікаў і дачаў для кароткатэрміновага пражывання фізічных асобаў;
— паслугі па афармленні (упрыгожванні) машын, дызайне памяшканняў, інтэр’еру, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне;
— выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце гадзіннікаў і абутку;
— выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, уключаючы перацяжку з матэрыялаў заказчыка;
Напрыклад, фізічная асоба мае права арандаваць памяшканне пад невялікі цэх для рамонту і перацяжкі мэблі па заказах насельніцтва ў сувязі з тым, што Указам №337 дазволена аказанне паслуг у прызначаных месцах, а значыць і ў арандаваным ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку памяшканні.
— зборка мэблі;
— наладка музычных інструментаў;
— распілоўка дроваў, пагрузка грузаў, кладка печаў і камінаў;
— пашыў адзення і абутку з матэрыялаў заказчыка;
Варта звярнуць увагу, што, зыходзячы з норм Указа №337, паслугі па пашыве павінны ажыццяўляцца толькі з матэрыялу заказчыка, гэта датычыцца і пашыву абутку. Такім чынам, грамадзянін не мае права закупляць тканіну і шыць з іх адзенне па заказах насельніцтва.
— выкананне аддзелачных работ: тынкавыя, малярныя, шкляныя, работы па пакрыцці падлогі і абліцоўванні сценаў, паклейцы іх шпалерамі, кладка (рамонт) печаў і камінаў;
Варта адзначыць, што Указам №337 прадугледжаны закрыты пералік аддзелачных работ. Такім чынам, іншымі відамі дзейнасці грамадзянін можа займацца толькі пры ўмове рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
— аказанне грамадзянам паслуг па распрацоўцы веб-сайтаў, абслугоўванні камп’ютарнага і перыферыйнага абсталявання, навучанні работы на камп’ютары;
— паслугі цырульнiка і касметычныя паслугі.
Напрыклад, грамадзянін мае права займацца адразу некалькімі відамі дзейнасці (пячы тарты і шыць адзенне). Для гэтага неабходна звярнуцца ў падатковую інспекцыю і да пачатку дзейнасці заплаціць адзіны падатак. Заплаціць падатак прыйдзецца не па кожнаму віду дзейнасці, а толькі па тым, па якім устаноўлена большая стаўка падатку.
Адкрыць сваю справу грамадзяне могуць на працягу аднаго дня, звярнуўшыся з паведамленнем у падатковы орган па месцы жыхарства. У ім неабходна будзе ўказаць від дзейнасці, перыяд і месца яе ажыццяўлення і пасля выплаты адзінага падатку, суму якога разлічвае падатковы інспектар, можна будзе пачаць сваю дзейнасць. Падатак павінен выплачвацца кожны месяц. Калі ў якім-небудзь з месяцаў дзейнасць ажыццяўляцца не будзе, то і адзіны падатак плаціць не трэба.
Грамадзяне маюць права ажыццяўляць віды дзейнасці, прадугледжаныя Указам №337, самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асобаў па працоўных і грамадзянска-прававых дагаворах. Пры ажыццяўленні дзейнасці прыём наяўных грашовых сродкаў ажыццяўляецца ў вольным парадку, без выкарыстання касавага абсталявання, а таксама без уліку атрыманых даходаў.
Для шматдзетных сем’яў, пры дасягненні пенсійнага ўзросту і (або) пры наяўнасці групы інваліднасці пры выплаце адзінага падатку фізічным асобам прадастаўлена права на льготу – зніжэнне на 20% стаўкі адзінага падатку.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці стаўкі адзінага падатку для фізічных асобаў пры ажыццяўленні дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, зацверджаны рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 10.12.2017 года №285, з якім можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь www.nalog.gov.by, а таксама ў падатковай інспекцыі па месцы жыхарства.
Таццяна КАСЦЮКЕВIЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне