Служба “адно акно”. Якія льготы на будаўніцтва ёсць у маладых сем’яў?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Маладыя людзі, ствараючы сям’ю, сутыкаюцца не толькі з матэрыяльнымі і бытавымі праблемамі, але таксама ім даводзіцца задумвацца аб жыллёвым пытанні, якое з’яўляецца адным з найбольш актуальных.

Дзяржава дае маладым сем’ям магчымасць атрымаць ільготы на будаўніцтва для паляпшэння жыллёвых умоў.

Як можна стаць на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, куды звяртацца з гэтай нагоды і якія дакументы спатрэбяцца – адкажам у гэтым артыкуле. У Жыллёвым кодэксе Рэспублікі Беларусь пазначана, што маладымі сем’ямі лічацца тыя, хто ўпершыню ўступіў у шлюб і хаця б адзін з пары знаходзіцца ва ўзросце да 31 года на дату прыняцця на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Да членаў маладой сям’і адносяць мужа і жонку, іх родных і ўсыноўленых дзяцей. Каб стаць на ўлік, ні муж, ні жонка не павінны мець ва ўласнасці кватэру або аднакватэрны жылы дом, з’яўляцца наймальнікам такога жылля па дагаворы найму жылога памяшкання або не займаць аб’ект долевага будаўніцтва па дагаворы найму, арэнды або бязвыплатнага карыстання.

Калі муж і жонка зарэгістраваныўрозных населеныхпунктах, то стаць на ўлік яны могуць па месцы жыхарства (рэгістрацыі) аднаго з іх па выбары.Калі сям’ясталана ўлік, то гэта дае ёй магчымасць атрымаць ільготны крэдыт або субсідыю на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам (субсідыю на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце), якія выдаюцца банкамі на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля ва ўстаноўленым парадку.Больш за тое, пастаноўка на ўлік дае перавагу перад іншымі грамадзянамі пры атрыманні арэнднага жылля.Акрамя гэтага, сям’янабываемагчымасцьбез аўкцыёну атрымацьзямельныўчастакдля будаўніцтваіндывідуальнагажылогадома, а тыя, хто стаіць на ўліку ў Дзятлаўскім райвыканкаме, прыняць удзел у долевым будаўніцтве кватэры ў шматкватэрным жылым доме ў горадзе Дзятлаве.У падатковымзаканадаўстведадатковапрадугледжаныпадатковывылікз даходу пры набыцці жылога памяшкання.Гэта значыць, што калі маладаясям’янабылаабо пабудавала жыллё, то выдаткаваную на яго суму можна адняць з абкладаемага падаходным падаткам даходу.

Для пастаноўкі на чаргу грамадзянам, якія пражываюць у Дзятлаве, неабходна звярнуцца з заявай у службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама. Майце на ўвазе, рэгістрацыя па месцы знаходжання такога права не дае.

Заявумаючых патрэбу таксама можна падацьпа месцы работы.Янаразглядаеццанапрацягу аднаго месяцазмоманту падачы.

Для пастаноўкі на ўлік, акрамя заявы, спатрэбіцца пашпарт заяўніка і дакументы, якія сведчаць асобу ўсіх членаў сям’і. Даведкі аб займаемым жылым памяшканні і саставе сям’і, аб заключэнні шлюбу ўпершыню, аб жылых памяшканнях у горадзе Дзятлаве, якія знаходзяцца ва ўласнасці заяўніка і членаў яго сям’і, інфармацыя аб факце заключэння (незаключэння) крэдытнага дагавора на атрыманне льготнага крэдыту, аднаразовай субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання запытваюцца супрацоўнікамі службы “адно акно” самастойна.

З удакладняючымі пытаннямі можна звяртацца ў службу па тэлефоне 2-71-61 або на адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142.

Нагадаем, што “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga