Парк нашага дзяцінства

Падзеі

Традыцыйны вечар сустрэчы сабраў 3 лютага выпускнікоў Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Вядучыя, выпускнікі 2018 года, запрасілі ўсіх прысутных адправіцца на прагулку ў незвычайны парк — «Парк нашага дзяцінства».

Па-асабліваму цёпла было ад усмешак, радасці сустрэч з сябрамі, аднакласнікамі, любімымі настаўнікамі. Галоўным дрэвам парку стала дрэва «Родная школа», якое заззяла яркімі агнямі падчас успамінаў аб бестурботным дзяцінстве, што прайшло ў сценах роднай школы. На «Алеі сяброўскіх сустрэч» ганаровымі гасцямі сталі выпускнікі-юбіляры, якія скончылі школу ў 1978, 1988, 1998, 2008, 2013 гадах, а таксама выпускнікі, якія скончылі школу ў 2017 годзе.

Багацце пачуццяў выклікала ў кагосьці радасць, у кагосьці слёзы пры запальванні дрэў на «Алеі сяброўскіх сустрэч» і «Алеі памяці». Выпускнікі розных гадоў перагарталі старонкі школьных альбомаў, якія захоўваюць незабыўныя моманты школьнага жыцця, і запалілі свае юбілейныя дрэвы.

А выпускнікі 2018 года, якія яшчэ не зусім ўсведамляюць важнасць таго, што хутка растануцца са школай, са сваімі школьнымі сябрамі, запальваючы ў парку дзяцінства Дрэва юнацтва, выказалі прысутным словы ўпэўненасці, што ў сэрцах гасцей засталася часцінка цяпла ад сустрэчы адзін з адным.

Цёплы, раскошны, незабыўны вечар падарыла школа кожнаму выпускніку.

Кацярына Бялятка,
член камітэта «БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *