Пакармі бусла – стань сябрам птушак

Падзеі

На Дзятлаўшчыне стартавала дабрачынная экалагічная акцыя “Крылатыя сябры”. Яе арганізатарамі сталі ўдзельнікі экалагічнага клуба “Абуджэнне” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава і піянеры гарадскога піянерскага штаба Дзятлаўскага раённага савета ГА “БРПА” на чале са старшынёй Ірынай Мішчанка.

Мэта акцыі – паклапаціцца пра бусла, які застаўся зімаваць у райцэнтры і жыве на рэчцы ў гарадскім скверы. Навучэнцы кормяць птушку і раздаюць гараджанам буклеты з заклікам рабіць тое ж самае. Клопат людзей
дапаможа буслу перажыць маразы і неспрыяльнае надвор’е.

Далучайцеся да акцыі: не пакіньце крылатага сябра ў бядзе!

Ірына КАЎКЕЛЬ  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *