Пагражаў нажом – забраў выручку

Здарэнні і бяспека

27 студзеня 2018 года каля 13 гадзін 30 хвілін у магазін вёскі Ахонава, які належыць Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, наведаўся раней неаднаразова судзімы жыхар горада Баранавічы грамадзянін З.

Знаходзячыся ў гандлёвай зале, мужчына дастаў нож і, пагражаючы прадаўцу, завалодаў грашовай выручкай магазіна, якая склала каля 250 рублёў.

Такім чынам, грамадзянін З. пад пагрозай выкарыстання гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя прадаўца, нанёс Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства матэрыяльную шкоду, чым учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (разбой). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *