Пад такой назвай на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава адбыўся конкурс творчасці працоўных калектываў установаў адукацыі, раённы этап галіновага Рэспубліканскага прафсаюзнага фестывалю “Працоўныя таленты”.
На мерапрыемства былі запрошаны кіраўнікі школ, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый і групы падтрымкі.
Удзельнікам можна было паспрабаваць свае сілы ў чатырох намінацыях.
Пераможцам у намінацыі “Вакал” журы вызначыла настаўніка інфарматыкі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Мікіту Чубрыка, на другім месцы – Валянціна Сокал, настаўніца замежнай мовы Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы, на трэцім – Кацярына Сяледчык, настаўніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
У намінацыі “Арыгінальны жанр” першае месца ў Наталлі Бурдун, настаўніцы Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, другое – у Аляксандра Васюкевіча, дырэктара Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, трэцяе месца заняла Аліна Буй, настаўніца замежнай мовы Наваельнянскай сярэдняй школы.
У намінацыях “Інструментальны жанр” пераможцай стала Святлана Андруніна, музычны кіраўнік гімназіі №1 горада Дзятлава, “Харэаграфія” – Кацярына Каліноўская, педагог дадатковай адукацыі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы.
Пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы, грашовае ўзнагароджанне.
Вольга ЮШКЕВІЧ