Няшчасныя здарэнні на вытворчасці: хто вінаваты?

Здарэнні і бяспека

Паводле аператыўных звестак Гродзенскага абласнога ўпраўлення ў 2017 годзе загінулі на вытворчасці 10 чалавек (6 работнікаў у Гродзенскім, 2 – у Смаргонскім і па 1 работніку – у Ваўкавыскім і Навагрудскім раёнах).

Групавы няшчасны выпадак адбыўся 25 лютага 2017 года ў цэху гатовай прадукцыі ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат”, у выніку якога загінулі 4 работнікі. Прычынай выбуху з’явілася ўзгаранне пылапаветранай сумесі, якая ўтварылася ў выніку залішняй колькасці цукровага пылу, што знаходзіцца ў памяшканнях.

12 кастрычніка 2017 года ва УПП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” атрымаў смяротную траўму аператар працэсу перапрацоўкі збожжа (прычына – недахопы ў інструктаванні пацярпелага).

У дарожна-транспартных здарэннях у 2017 годзе загінулі 2 чалавекі.

Назіраецца нязначны рост пацярпелых на вытворчасці, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення – 5 (3 загінулі і 2 цяжка траўмаваны).

Так, напрыклад, 24 лістапада 2017 года ў Смаргонскім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства да выканання работ па раздзелцы тушаў свіней быў дапушчаны забойшчык жывёлы, які не меў адпаведнай кваліфікацыі. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, нанёс сабе раненне нажом, пасля чаго памёр ад страты крыві.

Вынікі аналізу вытворчага траўматызму са смяротным зыходам у арганізацыях вобласці даюць магчымасць сцвярджаць аб росце колькасці загінулых з-за незабеспячэння наймальнікам бяспечных умоваў працы.

Дзеянні службовых асобаў прадпрыемстваў па забеспячэнні бяспекі працы, на жаль, не своечасовыя, а прадыктаваныя негатыўнай практыкай у працы, а менавіта вытворчым траўматызмам.

Нягледзячы на зніжэнне ўзроўню пацярпелых з цяжкімі наступствамі, колькасць няшчасных выпадкаў па віне наймальніка павялічылася (да 62% ад агульнай колькасці траўмаваных).

Ірына САВІЦКАЯ,
начальнік аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *