Участкі для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання адкрыліся на Дзятлаўшчыне. Журналісты “Перамогі” наведалі ў першыя хвіліны работы ўчасткаў самы вялікі ў раёне – Кастрычніцкі ўчастак для галасавання №9, які знаходзіцца ў памяшканні сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.
З самай раніцы на ўчастку для галасавання назіраецца актыўнасць выбаршчыкаў. Дарэчы, традыцыйна тут свой выбар зробіць кіраўнік раённай вертыкалі.
На ўчастку працуе буфет, дзяжураць медыкі, міліцыя.
Ірына КАМАРОВА