Калі ласка – у буфет на выбарчым участку

Падзеі

Пад буфет на Чырвонаармейскім участку для галасавання №11, што знаходзіцца ў будынку сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, часова прыстасавалі школьную сталовую.

З раніцы тут было ўсяго багата. Афіцыянт чацвёртага разрада Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Лілія Дарашкевіч расказала, што прапаноўвае пакупнікам звыш 35 найменняў прадукцыі (не ўлічваючы напоі), 17 з іх – кандытарскія вырабы.

Дарэчы, прадавец зазначыла, што найбольш актыўна пакупнікі набываюць менавіта прадукцыю ўласнай вытворчасці, асабліва мясную. Літаральна за некалькі хвілін выбаршчыкі “змялі” з паліц курыны рулет, дамашнюю калбасу, бліны з начынкамі, жэле.

Напрыканцы нашай размовы Ліліі Дарашкевіч давялося звярнуцца па новы заказ, а на гадзінніку было толькі дзесяць.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *