Кацярына Петрыкевіч:
– Я не прывыкла адкладваць важныя справы на потым — прыйшла выканаць свой грамадзянскі абавязак загадзя. Для мяне важна аддаць голас за таго, чые погляды будуць падобныя з маімі думкамі і ідэямі, перакананнямі маёй сям’і.
Алена Чурай:
– Датэрмінова прагаласавала, бо на выхадныя збіраюся да сястры і баюся спазніцца на выбарчы ўчастак.
У выбарах прымаю ўдзел, колькі сябе памятаю. Ніколі нават пытання не ўзнікала, галасаваць ці не. Людзі выбіраюць уладу, выбіраюць новых кіраўнікоў, і хочацца верыць, што ў нашай краіне будзе стабільна. Нам важна знаць, што мы спім спакойна, ходзім на работу спакойна.