Акадэмік вярнуўся дадому

Падзеі

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі з жыхарамі раёна сустрэўся Аляксандр Лакотка, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; доктар гістарычных навук і архітэктуры; прафесар, акадэмік НАН Беларусі.

Аляксандр Іванавіч нарадзіўся ў вёсцы Кузьмічы Дзятлаўскага раёна. На Дзятлаўшчыне ён правёў толькі 3 першыя гады жыцця, але на сваю малую радзіму вяртаецца з цеплынёй на душы.

Сёння ў райцэнтр ён прыехаў з жонкай Святланай і сынам Яўгенам.

Аляксандр Лакотка расказаў пра сваю навуковую і творчую дзейнасць, узгадаў маладосць, адказаў на пытанні дзятлаўчан.

Пасля сустрэчы работнікі музея правялі для навукоўца і яго сям’і экскурсію па выставачных залах.

Юлія БАКУНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *