Адзіны дзень інфармавання ў КСУП «Слава працы»

Падзеі

У чацвер, 15 лютага, у раёне адбыўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы – “Аб выніках работы і дасягненнях Гродзенскай вобласці ў бягучай пяцігодцы”, “Падатковая палітыка ва ўмовах лібералізацыі эканамічных адносін”, “Аб арганізацыі і правядзенні акцыі “Увага! Небяспечны лёд”. Працоўныя калектывы наведалі абласная і раённыя інфармацыйныя групы.

У КСУП “Слава працы” працавала інфармацыйная група старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка.

У 2012 – 2017 гадах Гродзенская вобласць вызначылася станоўчай дынамікай сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прырост  валавога рэгіянальнага прадукта да ўзроўню 2011 года склаў 6,3 працэнта. Прамысловы комплекс Гродзенскай вобласці вырабляе 10,2 працэнта рэспубліканскага аб’ёму прамысловай прадукцыі. На Гродзеншчыне знаходзіцца ўвесь рэспубліканскі аб’ём вытворчасці капралактаму, аміяку, кордавай тканіны, сухога дзіцячага харчавання на малочнай аснове, 91,7 працэнта азотных тукаў, 75,1 шкарпэткавых вырабаў.

80 працэнтаў экспарту гродзенскай прадукцыі  прыходзіцца на Расійскую Федэрацыю, Польшчу, Германію, Кітай, Украіну, Літву. У 2017 годзе зарэгістраваны экспартна-імпартныя аперацыі са 126 краінамі свету, тавары экспартаваліся ў 98 краін.

За 5 гадоў у эканоміку вобласці паступіла каля 13 мільярдаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал, у тым ліку за студзень – лістапад 2017 года – 3,2 мільярда рублёў. Аб’ём замежных інвестыцый за названы перыяд склаў больш за 1,5 мільярда долараў ЗША.

Рэалізаваны значныя для эканомікі вобласці інвестыцыйныя праекты:

“Будаўніцтва, арганізацыя вытворчасці і наступная эксплуатацыя дрэваапрацоўчага завода Кроноспан у г. Смаргонь”;

“Стварэнне вертыкальна-інтэгрыраванага комплексу па прамысловай вытворчасці прадукцыі з мяса індзейкі ЗАТ “МариямполесАрви”;

“ Будаўніцтва прадпрыемства па механічным сартаванні адходаў”;

“Будаўніцтва цэха па вытворчасці сыравэнджаных вырабаў” ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”;

“Рэканструкцыя  вытворчага корпуса пад цэх па вытворчасці сычужных сыроў магутнасцю 40 тон за суткі” ААТ “Молочный мир”;

“Будаўніцтва завода па перапрацоўцы сыроваткі і вытворчасці сыроватка-тлушчавага канцэнтрату ў г. Шчучын” ТАА “Прайммилк»;

“Стварэнне вытворчасці садавіна-ягадных напаўняльнікаў у г. Ваўкавыск” ЗТАА “БЕЛ-ОБСТ”;

“Будаўніцтва агралагістычнага цэнтра у г. Смаргонь” ТАА “Белагротерминал”;

“Будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра ў раёне пункта пропуску “Брузгі” ТАА “Влате Логистик”;

“Будаўніцтва на тэрыторыі Гродзенскай вобласці санаторыя  “Радон-Альфа” на 250 месцаў з поўным комплексам абслугоўвання” ТАА “ТОРВЛАД”.

У 2013 годзе ў Астравецкім раёне пачаты работы па булаўніцтву Беларускай АЭС.

Цэнтрамі росту эканомікі вобласці будуць горад Гродна, Гродзенскі,  Лідскі, Астравецкі, Мастоўскі, Смаргонскі, Ваўкавыскі, Слонімскі раёны. Тут сфарміраваны пункты росту хімічнай вытворчасці, аграпрамысловага комплексу і вытворчасці харчовых прадуктаў з улікам напояў і табаку, апрацоўкі драўніны і вытворчасці вырабаў з драўніны.

Фарміраванне цэнтраў эканамічнага росту будзе адбывацца праз узмацненне рэгіянальнай спецыялізацыі і паглыбленне лакалізацыі вытворачсці прадукцыі.

Для скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва, забеспячэння ўстойлівага развіцця раёнаў па-за цэнтрамі эканамічнага росту плануецца стварэнне больш за  670 новых рабочых месцаў праз стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў на мясцовых рэсурсах сыравіны, далейшае развіццё турызму, сялянска-фермерскіх гаспадарак.

На 1 студзеня 2017 года вытворчасцю сельгаспрадукцыі ў вобласці займаліся 158 арганізацый, 354 сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, 135,5 тысячы асабістых падсобных гаспадарак. У сельсвытворчасці вобласці заняты каля 56 тысяч чалавек.

Вытворчасць сельгаспрадукцыі у 2012-2016 гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак павялічылася на 5,8 працэнта, у сельгасарганізацыях – на 9,1. Паводле папярэдніх разлікаў, вытворчасць сельгаспрадукцыі ў 2017 годзе павялічыцца на 5 працэнтаў (у сельгасарганізацыях – на 6,2).

Аб’ём тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў 2012-2016 гадах вырас больш, чым на 70 працэнтаў. За студзень – лістапад 2017 года тэмп росту тавараабароту склаў 103,1 праацэнта.

Выкананне шэрагу арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў дазволіла забяспечыць выкананне вызначанага на пяцігодку задання па зніжэнні выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслугаў насельніцтву не менш, чым на 25 працэнтаў.

Стабільна працавалі арганізацыі і ўстановы сацыяльнай сферы, абнаўлялася і ўмацоўвалася іх матэрыяльна-тэхнічная база.

Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Іван Гірык расказаў аб прэферэнцыях для плацельшчыкаў падаткаў і збораў ва ўмовах лібералізацыі эканамічных адносін.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Нячаеў яшчэ раз нагадаў прысутным асноўныя правілы паводзін і мераў бяспекі на лёдзе вадаёмаў.

Ул. інф “Перамогі”.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *