Сардэчна віншуем праваслаўных жыхароў Дзятлаўскага раёна са светлым святам Нараджэння Хрыстовага!
Гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам. Ён умацоўвае імкненне людзей да дабра і міру, падахвочвае да стварэння і маральнага ўдасканалення, да міласэрднасці і клопату аб бліжнім. Усё гэта — каштоўнасці, якія з’яўляюцца адзінымі для ўсіх. Стагоддзямі яны служаць асновай добрасуседства, дружбы і ўзаемаразумення на нашай шматнацыянальнай зямлі.
Свята Нараджэння Хрыстовага — гэта, безумоўна, і сямейнае свята, якое заклікае жыць у міры і згодзе, клапаціцца аб сваіх блізкіх. Запальваючы святочныя свечкі ў калядную ноч, мы імкнёмся падарыць адзін аднаму як мага больш душэўнай цеплыні і любові.
Ад усёй душы жадаем, каб добры настрой не пакідаў усіх не толькі ў калядныя дні, але і ўвесь год. Няхай побач з вамі заўсёды будуць родныя і блізкія, у кожным доме заўжды пануюць радасць, згода і шчасце, а на жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі. Здароўя ўсім, міру і дабрабыту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт