Саўмін зацвердзіў пералік друкаваных СМІ, якім у 2018 годзе будзе аказвацца падтрымка з бюджэту

Падзеі

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў пералік друкаваных СМІ, рэдакцыям якіх у 2018 годзе будзе аказвацца падтрымка з бюджэту. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове нумар 1004 ад 26 снежня 2017 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Падтрымка з рэспубліканскага бюджэту будзе аказвацца ў 2018 годзе рэдакцыям 23 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Размова ідзе аб такіх СМІ, як «Алеся», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь. Belarus», «Белорусская нива», «Бярозка», «Вместе!», «Вясёлка», «Журнал специального назначения», «Звязда», «Знамя юности», «Зорька», «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Народная асвета», «Народная газета», «Нёман», «Полымя», «Родная прырода», «Рэспубліка», «Советская Белоруссия», «Спортивная панорама», The Minsk Times (дадатак «Голас Радзімы»).

БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *