“Крылы да поспеху”. У Дзятлаве прайшоў II штогадовы турнір па мастацкай гімнастыцы і спартыўнай акрабатыцы (абноўлена)

Падзеі

Выхаванкі трэнера Валерыя Герасіменкі спаборнічалі ў двух узроставых катэгорыях мастацкай гімнастыкі і спартыўнай акрабатыцы.

Пераможцаю турніру ў малодшай катэгорыі мастацкіх гімнастак (7-8-гадовыя дзяўчынкі) стала Варвара Юрэня. Прызавыя месцы занялі Соф’я Каско і Марыя Масейчык.

У старэйшай узроставай групе (дзяўчынкі 9-11 гадоў) найбольш удала выступіла Карына Дарашкевіч. Прызёрамі сталі Аляксандра Ганчар і Аляксандра Зайцава.

Пераможцы турніру спартыўных акрабатак (парныя выступленні) – Віялета Ёрш і Вікторыя Лазарава.

Другое месца судзейская калегія пад кіраўніцтвам Васіля Шыцько прысудзіла адразу дзвюм парам: Анастасіі Ахрамінскай – Валерыі Татарчык і Таццяне Сівай – Ясеніі Салаўёвай.

Бронзавыя прызёры – сястрычкі Вольга і Ганна Радомскія.

Пераможцы і прызёры турніру адзначаны дыпломамі і медалямі, пра якія парупіўся асабіста Валерый Герасіменка.

Пасля завяршэння праграмы спаборніцтваў гімнасткі і акрабаткі выступілі перад гледачамі з паказальнымі выступленнямі.

Турнір юных грацый пад назваю “Крылы да поспеху” прайшоў у гарадскім Цэнтры культуры другі раз і, паводле намеру трэнера Валерыя Герасіменкі, мае стаць традыцыйным.

Фота і тэкст Б. Варны



6 комментариев по теме ““Крылы да поспеху”. У Дзятлаве прайшоў II штогадовы турнір па мастацкай гімнастыцы і спартыўнай акрабатыцы (абноўлена)

  1. Вау! Вот это шпагат на последнем фото!!! А говорят, женщины хрупкие существа… Вот и верь после этого -).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Это что. Это ж еще маленькие женщины. Потом на своих хрупких плечах будут тащить и мужа, и дом, и детей, и свекровь.))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  3. Вах, вах! красавицы, чес слово красавицы! Пэрсики, понимаш! М-м-м…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *