Адкрыццё новай капліцы

Да ведама грамадзян

У Дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца важная падзея. 13 студзеня ў 12 гадзін у Дзятлаўскай раённай бальніцы адкрываецца новая капліца. Благаславіць яе прыбудзе ксёндз Біскуп Ардынарый Аляксандр Кашкевіч. Пасля святой імшы ў зале бальніцы пройдзе каляднае прадстаўленне, якое падрыхтавалі дзеці.

Езус Хрыстус жывы і застанецца ў капліцы назаўсёды, каб кожны, хто мае патрэбу, зайшоў да Яго і прасіў аб цудзе.

Ксёндз Здзіслаў ПІКУЛА,
пробашч Дзятлаўскай парафіі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *