Аб стане дзяржаўнага жыллёвага фонду

Падзеі

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне стану і выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Як паказалі кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, праведзеныя Лідскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю, некаторымі райвыканкамамі і кіраўнікамі суб’ектаў гаспадарання не прымаюцца належныя меры па ўключэнні непрыдатных для пражывання памяшканняў і дамоў у гаспадарчы абарот, а таксама па падтрыманні іх у належным стане і забеспячэнні захаванасці незаселенага дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Камітэце, на 2018 год запланаваны адпаведныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па стане і выкарыстанні дзяржаўнага жыллёвага фонду, прыцягненні ўласнікаў да прыняцця мераў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства па належнай працы з маёмасцю.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *