Вынікі «Тыдня талерантнасці» Дварэцкай сярэдняй школы

Падзеі

У нашай школе, як і ў іншых школах раёна, прайшоў Тыдзень талерантнасці, прысвечаны Дню талерантнасці і Дню інваліда.

На працягу тыдня вучні 1-5 класаў прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Падзяліся дабрынёй свайго сэрца”.

Дзеці з 8-11 класаў 29.11.17. удзельнічалі ў турніры па шашках і шахматах, а 30.11.17. правялі цікавую флэш-акцыю “Дзень усмешак і кампліментаў”: раздавалі дзецям і настаўнікам смайлікі і жадалі ім дабрыні, міласэрнасці і інш.

У пятніцу, 01.12.17. вучні 10 класа наведалі ў школьнай бібліятэцы літаратурную гасцёўню “Белая вежа”, прысвечаную юбілею беларускага паэта Леаніда Дранько Майсюка. Дзеці чыталі вершы, прагледзелі відэаролік пра паэта і прынялі ўдзел у віктарыне пра яго жыццё і творчасць.

Акрамя агульнашкольных мерапрыемстваў у баку ад тэмы талерантнасці не засталіся і класныя кіраўнікі. Класны кіраўнік 1 класа Іна Валяр’янаўна Самахвал правяла з дзецьмі цікавую акцыю “Свечка дабрыні”: дзеці перадавалі адзін аднаму запаленую свечку і жадалі дабрыні, сяброўства і інш. Класны кіраўнік 9 класа Наталля Аляксандраўна Бяляк запрасіла на класную гадзіну матушку Дварэцкай Свята-Пакроўскай царквы Алену Леанідаўну Антошкаву, якая расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення слова “талерантнасць”, яго значэнне і ўжыванне пры маўленні.

Мерапрыемствы тыдня талерантнасці прайшлі цікава і спадабаліся ўдзельнікам. Напэўна, у кожнага вучня з сёняшняга дня зарадзілася ідэя дабрыні, спагады, міласэрнасці да акружаючых яго людзей і да людзей з псіха-фізічнымі асаблівасцямі.

В.  ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар  Дварэцкай сярэдняй школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *