Валейбол

Спорт і турызм

У лістападзе-снежні праходзіў чэмпіянат па валейболе з удзелам школьных каманд. Спаборнічалі хлопцы 2002 года нараджэння і малодшыя. За яўнаю перавагаю турнір выйграла каманда Хвінявіцкай школы пад кіраўніцтвам трэнера Васіля Русіна. Ва ўсіх матчах хвінявіцкія хлопцы атрымалі перамогу. Годнае супраціўленне ім аказалі толькі валейбалісты з Круцілавіцкай школы, першая партыя матча хвінявіцкай і круцілавіцкай камандаў завяршылася з лікам 30:28. Круцілавіцкая каманда і заняла другое месца. На трэцім – дзятлаўская гімназія.

Лепшымі валейбалістамі турніру па амплуа сталі: Аляксей Русін (распасоўшчык), Арцём Грыбко (нападаючы), Кірыл Емяльянчык (блокіруючы), Раман Вашкевіч (дыяганальны) – усе з каманды Хвінявічаў і Аляксандр Андрушчанка (лібера).

Калядны турнір

Раённы Калядны турнір па валейболе з удзелам мужчынскіх каманд адбудзецца ў выхадныя дні 16-17 снежня. Прыняць удзел у турніры маюць намер 9 каманд: па дзве з Хвінявічаў і Наваельні, чатыры — з Дзятлава, адна — з «Граніт-Агра». На першым этапе яны будуць спаборнічаць у двух групах, спаборніцтвы пройдуць ў спартыўных залах Дзятлаўскіх СШ №3 і гімназіі. Пачатак турніру — у суботу, 16 снежня. Фінальныя матчы (другі этап) адбудуцца ў нядзелю, у гімназіі.

Б. Варна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *