У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца крымінальная справа, узбуджаная па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж).
Раней судзімы грамадзянін А. паўторна, знаходзячыся ў гасцях у свайго знаёмага грамадзяніна О., пасля сумеснага распіцця спіртных напояў скарыстаўся тым, што гаспадар заснуў, і тайна скраў у яго каля 100 рублёў.
Сваімі наўмыснымі дзеяннямі А. учыніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены паўторна). Цяпер А. пагражае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Ірына ЯНОВІЧ,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта