Сюрпрыз на Каляды

Да ведама грамадзян

Каляднае свята — гэта маленькі цуд, якога з нецярпеннем чакаюць дарослыя і дзеці. Ён прыходзіць у кожны дом, у кожную сям’ю з упрыгожанай ёлкай, з новымі планамі і надзеямі, стварае атмасферу радасці і шчасця. У гэты святочны дзень прынята дарыць падарункі. Такім музычным падарункам для жыхароў і гасцей горада Дзятлава стане музычнае шоу «Калядныя сустрэчы», якое будзе праходзіць 25 снежня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

Лепшыя выканаўцы раёна збяруцца разам, каб павіншаваць усіх гасцей са святам, падарыць шмат прыемных эмоцый і цудоўны настрой. Сюрпрызам для ўсіх дзятлаўчан стане канцэрт папулярнага беларускага спевака, кампазітара і тэлевядучага Германа Цітова.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Цэнтра культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *