Пры садзейнічанні інструктара-метадыста Анатоля Ляпешкі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама правёў раёны турнір па шашках для асаблівых людзей.
Сустрэча шашыстаў праходзіла ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Удзел у ёй прымалі наведвальнікі «Праменьчыка» А. Абярухціна, Т. Валчкевіч, Д. Абярухцін, І. Шах, У. Лукашэня, В. Гаркавец, Т. Рэгіневіч і ўдзельнікі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» К. Дораш, У. Нічыпар, А. Бабкова. У якасці суддзі турніру быў запрошаны Мікалай Венславоўскі.
Пасля баталій за шашачнымі дошкамі вызначыліся пераможцы. Першае месца заняў Канстанцін Дораш, на другім месцы — Іўліянія Шах, «бронза» турніру дасталася Уладзіміру Нічыпару. Усе ўдзельнікі шашачных спаборніцтваў атрымалі грашовыя прэміі.
Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна