Сельскі сход у Белагурне

Здарэнні і бяспека

20 снежня ў Мяляхавіцкім сельскім Савеце ў аграгарадку Белагурна адбыўся сельскі сход. Ён прайшоў у рамках рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год”.

На сходзе былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.

Сход пачаўся з выступлення намесніка начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзятлаўскага РАНС Аляксандра Беленкі, які пазначыў актуальныя пытанні бяспекі: пячныя пажары і неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення. У час выступленне былі паказаны прэзентацыя і відэаролік. Аляксандр Беленка заклікаў грамадзян быць уважлівымі і асцярожнымі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў у час навагодніх святаў.

Па іншых тэмах: аб рабоце назіральнай камісіі, аб рабоце з састарэлымі грамадзянамі, стварэнні належных умоваў для пражывання непаўналетніх, аб правілах карыстання газам, бяспечным карыстанні электрычнасцю – гаварылі спецыялісты розных раённых структур. Вынікі сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Акрамя таго, можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнетушыцелі. Іх рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.

Сход закончыўся канцэртам, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *