Сеў за руль? Прышпіліся

Здарэнні і бяспека

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на дарогах вобласці аперацыю “Прышпіліся!”. Доўжыцца яна будзе да 24 снежня.

Дзяржаўтаінспектары ставяць сваёй мэтай не толькі выявіць і пакараць вадзіцеляў і пасажыраў, якія забываюцца прышпільвацца ў дарозе і не выкарыстоўваюць дзіцячыя крэслы, але і данесці да ўсіх удзельнікаў руху наступствы ад ігнаравання гэтых асноўных і элементарных правілаў дарожнага руху.

Існуе памылковая думка, што, маўляў, прышпіляцца трэба толькі тады, калі выязджаеш за горад, пераадольваеш вялікія адлегласці. Але і ў горадзе нават у нязначным дарожна-транспартным здарэнні можна атрымаць цяжкія цялесныя пашкоджанні. Напрыклад, пры ўдары збоку ў выпадку заносу аўтамабіля, пры перакульванні, аварыях на скрыжаваннях. Акрамя ўсяго, асцярожнасць за рулём неабходна праяўляць у выхадныя дні, калі колькасць аўтамашын на дарогах павялічваецца ў некалькі разоў.

Асаблівую заклапочанасць выклікаюць дзеці-пасажыры. Дарослыя не заўсёды ставяцца з адказнасцю да іх перавозкі ў аўтамабілі: не прышпільваюць рамянямі бяспекі, садзяць спераду да 12-гадовага ўзросту, не выкарыстоўваюць дзіцячае крэсла.

Варта нагадаць, што за кіраванне транспартным сродкам вадзіцелем, не прышпіленым рамянём бяспекі, або перавозку пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 23 рублёў. У выпадку паўторнага на працягу года ўчынення дадзенага парушэння правілаў дарожнага руху штраф складзе ад 46 да 115 рублёў.

Аляксандр КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *