Права на даплату

Падзеі

Работнікам, якія працуюць у шкодных умовах ці занятыя асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці і да 1 студзеня 2009 года адпрацавалі менш за палову спецыяльнага стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі па ўзросце за працу з асаблівымі ўмовамі працы або пенсіі за выслугу гадоў у адпаведнасці з артыкуламі 12, 13, 15, 47-49, 49-2 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», або зусім не мелі такога стажу да названай даты, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2013 года №441 «Аб некаторых пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання і пенсійнага забеспячэння» прадастаўляецца права выбраць спосаб кампенсацыі за такую працу. Работнікам на іх выбар прадастаўляецца права на прафесійнае пенсійнае страхаванне або на штомесячную даплату да заработнай платы (падпункт 1.2 пункта 1 Указа №441).

Пры выбары работнікам прафесійнага пенсійнага страхавання працадаўца працягвае выплачваць за яго ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне, і застрахаваная асоба працягвае мець права на датэрміновую або дадатковую прафесійную пенсію.

Пры выбары штомесячнай даплаты да заработнай платы работнік атрымае дадатковы бягучы даход замест права на прафесійную пенсію ў будучым.

Калі работнік выбірае штомесячную даплату, то яна афармляецца пры падачы працадаўцу пісьмовай заявы. Працадаўцу рэкамендуецца звярнуць увагу работніка на тое, што ў сувязі з выбарам даплаты ў яго спыняецца фарміраванне прафесійнага стажу.

Памер штомесячнай даплаты вызначаецца працадаўцам, аднак не можа быць меншы за суму ўзносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Даплата з’яўляецца аб’ектам для налічэння і выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду. Такім чынам, сума даплаты ўключаецца пры запаўненні формы ПУ-3 «Індывідуальныя звесткі».
Задаць пытанні, якія тычацца прафесійнага пенсійнага страхавання, можна па тэлефонах: 2-12-72, 2-50-62.

М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *