Навагоднія клопаты — за адзін-два тыдні да свята мы ўжо пачынаем планаваць святкаванне, дамаўляцца з сябрамі, складаць меню на святочны стол.
А вось аб тым, што і дзе купіць у падарунак да Новага года, можна падумаць загадзя, тым больш, што часу на пошукі падарункаў для блізкіх, сяброў і калегаў хапае не заўсёды.
Ну, а мы дапаможам вам карыснымі парадамі, што падарыць, як і дзе сустрэць Новы год і, наогул, як здзівіць вашых любімых.
Рэстаран «Ліпічанка» запрашае на вечары жывой музыкі. Прыходзьце адпачыць ад паўсядзённай мітусні, прыемна пагутарыць ва ўтульнай атмасферы.
З 1 снежня 2017 года кожную пятніцу і суботу праходзяць вечары жывой музыкі ў рэстаране «Ліпічанка», размешчаным па адрасе: г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, 1А. Заказ сталоў па тэл. 2-13-57, 2-11-41.
Запрашаем правесці навагоднія карпаратывы з калегамі і сябрамі ва ўтульных і гасцінных аб’ектах грамадскага харчавання Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.
Вас чакае сапраўдная навагодняя атмасфера, святочны інтэр’ер, вясёлыя танцы і цудоўная кухня. Чакаем вас на свята! Прыём заказаў па тэл. 2-13-57.
З 19 снежня 2017 года Дзятлаўскі хлебазавод запрашае на Калядную і Навагоднюю выставу-продаж, якая будзе праходзіць штодзённа з 9 да 13 гадзін на цэнтральным рынку горада Дзятлава. Вас чакае вялікі выбар калядных кулічоў, кексаў, пірагоў і іншай духмянай выпечкі.
Надыходзіць усімі любімае і доўгачаканае свята — Новы год. Сапраўднае свята, калі хочацца дарыць і атрымліваць падарункі. Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства прымае заказы на камплектаванне салодкіх навагодніх падарункаў любога кошту ў неабмежаванай колькасці.
Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. УНП 590959404.