Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да 9 інтэрнэт-рэсурсаў

Здарэнні і бяспека

Мінінфарм Беларусі абмежаваў доступ да шэрага інтэрнэт-рэсурсаў.У паведамленні на сайце ведамства гаворыцца: «Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі на працягу лістапада 2017 года прыняло рашэнні аб абмежаванні доступу да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (іх састаўных частак)».За распаўсюджванне інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да двух рэсурсаў, за прапаганду парнаграфіі — да аднаго.

На падставе пісьмовых паведамленняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю абмежаваны доступ да 6 інфармрэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы.

Таксама вынесена пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты «Борисовские новости» і ўладальніку borisovnews.by — прыватнаму вытворчаму ўнітарнаму прадпрыемству «Букас медыя-цэнтр» за парушэнне патрабаванняў артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *