Калядны турнір па валейболе

Спорт і турызм

Раённы калядны турнір па валейболе з удзелам мужчынскіх каманд прайшоў у Дзятлаве.

У турніры ўдзельнічала 7 каманд груп А і В.

Каманды групы А гулялі ў спартзале СШ №3. Першае месца занялі аматары з Вензаўца, другое — КХП «Наваельня», трэцяе — аддзел Дэпартамента аховы МУС, чацвёртае — валейбалісты Наваельнянскай школы.

Каманды групы В змагаліся ў спартыўнай зале гімназіі №1. Пераможцы — КСУП «Хвінявічы», на другім месцы аказаліся валейбалісты з каманды МНС, трэцяе месца заняла Хвінявіцкая школа.

Далей праходзілі фінальныя гульні, дзе МНС спаборнічала з аматарамі з Вензаўца. Перамаглі апошнія з лікам 2:0. Вынікам барацьбы КСУП «Хвінявічы» з КХП «Наваельня» стаў лік 0:2. МНС і КСУП «Хвінявічы» згулялі з лікам 2:1.
За першае месца гулялі КХП «Наваельня» і аматары з Вензаўца.

Пераможцам каляднага турніру стала каманда КХП «Наваельня» з лікам 2:0.

Агульныя вынікі гульні наступныя:

1 месца — КХП «Наваельня»,

2 месца — аматары з Вензаўца,

3 месца — МНС,

4 месца — КСУП «Хвінявічы»,

5 месца — Хвінявіцкая школа,

6 месца — аддзел Дэпартамента аховы МУС,

7 месца — Наваельнянская школа.

Лепшымі валейбалістамі турніру па амплуа сталі:

Ілья Аўсяннікаў (связны) з каманды КСУП «Хвінявічы»,

Аляксей Лупач і Ілья Мекіянец (цэнтральныя блакіруючыя) — аматары з Вензаўца,

Арцём Анушкевіч (нападаючы) з каманды КХП «Наваельня»,

Дзяніс Русін (нападаючы) — МНС,

Ілья Русін (дыяганальны) з каманды КСУП «Хвінявічы».

Юлія БАКУНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *