2 снежня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння таленавітага доктара, паэта, мастака Яўгена Аляксеевіча Мацвеева. Яго лёс цесна звязаны з гарадскім пасёлкам Наваельня, дзе пражыў 42 гады, працаваў доктарам-фтызіятрам рэспубліканскага санаторыя, пісаў вершы, кіраваў драматычным гуртком, дзе пахаваны.
У народным гісторыка-краязнаўчым музеі «Дзеці ліхалецця» Наваельнянскай сярэдняй школы прайшлі юбілейныя «Мацвееўскія чытанні», прымеркаваныя да 80-годдзя з дня нараджэння паэта.
Літаратурную гасцёўню наведалі старшыня Беларускага літаратурнага Саюза «Полацкая ветка» Алег Зайцаў, выдавец, журналіст, літаратар, публіцыст; паэтэсы Ірына Мацкевіч і Алена Цэйко. Таксама на сусрэчу былі запрошаны калегі па рабоце, работнікі культуры, аматары талента Яўгена Мацвеева, паэты Дзятлаўшчыны з раённага аб’яднання «Пралескі», якім доўгі час кіраваў паэт.
І. СТЫРНІК