Ірына Чаславаўна Камарова
Нарадзілася 8 лютага 1981 года ў горадзе Дзятлаве Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе скончыла сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава з сярэбраным медалём. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «журналіст, спецыяліст па рэкламе і сувязі з грамадскасцю» са спецыялізацыяй «інфармацыя і камунікацыя», які паспяхова скончыла ў 2003 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў газеце «Антэна» памочнікам менеджара па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу, затым — у ТДА «БелСваМО» спецыялістам па рэкламе. У сакавіку 2008 года была прынята на працу тэхнічным рэдактарам ва ўстанову «Рэдакцыя газеты «Перамога». У жніўні 2008 года пераведзена на пасаду загадчыка па асноўных напрамках дзейнасці рэдакцыі. У чэрвені 2011 года прызначана на пасаду рэдактара праграмы радыёвяшчання «Дзятлава» ўстановы «Рэдакцыя газеты «Перамога».
І. Камарова неаднаразова станавілася прызёрам і пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў сярод сродкаў масавай інфармацыі і прафесійных журналістаў, за добрасумленную працу і прафесійныя поспехі была адзначана на раённым і абласным узроўнях. У 2010 годзе ўзнагароджана Падзячным пісьмом Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. У 2012 годзе – Дыпломам Гродзенскага аблвыканкама за ІІІ месца ў абласным спаборніцтве сярод журналістаў абласных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё; Падзячным пісьмом Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. У 2013 годзе – Граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС; Ганаровай Граматай упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама. У 2014 годзе – Дыпломам пераможцы за I месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях; Дыпломам пераможцы за I месца ў абласным спаборніцтве сярод журналістаў абласных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё. У 2015 годзе занесена на раённую Дошку гонару; узнагароджана Дыпломам за II месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У 2016 годзе ўзнагароджана Граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Году культуры.
Замужам. Выхоўвае дачку.
Распараджэннем старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 08.12.2017 года №129рк прызначана галоўным рэдактарам установы “Рэдакцыя газеты “Перамога” з 11 снежня 2017 года.
Удачи, Ирина Чеславовна. Вы эту должность заслужили
Рейтинг комментария:00