Беларускія дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб барацьбе з тэрарызмам

Улада

Беларускія дэпутаты сёння на пасяджэнні прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон «Аб барацьбе з тэрарызмам».

Як растлумачыў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Пётр Атрошчанка, законапраектам удасканальваюцца механізмы прадухілення і спынення тэрарыстычнай дзейнасці.

У прыватнасці, удакладняецца азначэнне тэрміна «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці». Таксама прапануецца аднесці да суб’ектаў, якія ажыццяўляюць непасрэдна барацьбу з тэрарызмам, Узброеныя Сілы Беларусі і вызначыць іх кампетэнцыю пры ажыццяўленні гэтай функцыі.

Закон «Аб барацьбе з тэрарызмам» дапаўняецца тэрмінам «крытычна важныя аб’екты» і яго азначэннем, а таксама палажэннямі, якія вызначаюць парадак выканання міжнародных абавязацельстваў Беларусі па барацьбе з тэрарызмам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *