Асцярожна: інтэрнэт-махляры

Здарэнні і бяспека

Сёлета на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адзначаецца рост колькасці супрацьпраўных дзеянняў у сетцы Інтэрнэт. Заведзены каля 50 крымінальных спраў з-за несанкцыянаванага доступу да ўліковых запісаў карыстальнікаў, зафіксаваны каля 30 выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў грамадзян (найчасцей з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, якая знаходзілася за межамі Беларусі).

Для падобных злачынстваў характэрны «ўзлом» і несанкцыянаванае выкарыстанне ўліковых запісаў карыстальнікаў у сацыяльных сетках або ўчыненне крадзяжоў з карт-рахункаў грамадзян з дапамогай махлярства або камп’ютарнай тэхнікі. У абодвух выпадках зламыснікі карыстаюцца залішняй даверлівасцю, неабачлівасцю людзей, адсутнасцю на іх камп’ютарах спецыяльных праграм для бяспечнага выкарыстання сеткі Інтэрнэт.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў у Інтэрнэце, міліцыя раіць абавязкова ўстанавіць на камп’ютар праграмы, прызначаныя для барацьбы са шкоднай актыўнасцю, своечасова іх абнаўляць; асабістую інфармацыю ўводзіць толькі на вэб-сайтах, якія працуюць з выкарыстаннем абароненых пратаколаў; не выкарыстоўваць аднолькавыя логіны і паролі на некалькіх сайтах, таксама вельмі лёгкія паролі (даты нараджэння, нумары тэлефонаў і падобныя); быць асцярожнымі з запытамі аб даных грашовых рахункаў, не пасылаць фінансавую інфармацыю па неабароненых інтэрнэт-каналах; калі ад знаёмых паступаюць просьбы аб ажыццяўленні фінансавых транзакцый або перадачы фінансавых рэквізітаў, правяраць інфармацыю праз іншыя каналы сувязі і пазнаваць суразмоўцу з дапамогай кантрольных пытанняў, адказы на якія не могуць быць вядомыя іншым.

Калі ў дачыненні да вас учынілі супрацьпраўныя дзеянні, неадкладна звяртайцеся ў міліцыю або тэлефануйце на нумар 102.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *