Аб павышэнні тарыфных акладаў (ставак) асобным катэгорыям работнікаў

Падзеі

Растлумачэнне аб парадку прымянення пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2017 года №863

Аб павышэнні тарыфных акладаў (ставак) асобным катэгорыям работнікаў

З 1 снежня 2017 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2017 года №863 «Аб павышэнні тарыфных акладаў (ставак) асобным катэгорыям работнікаў» (далей — пастанова №863).

Гэтым дакументам прадугледжаны меры матэрыяльнай падтрымкі і стымулявання асобных работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый (далей — бюджэтныя арганізацыі).

1. Падпунктам 1.1 пункта 1 пастановы №863 устаноўлена павышэнне тарыфных акладаў (ставак) работнікам установаў сацыяльнага абслугоўвання і работнікам культурна-асветніцкіх установаў, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці гэтых установаў, на 25 працэнтаў, замест раней дзеючага — на 15 працэнтаў і прадугледжанага ў падпунктах 1.5 і 1.6 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №1267 (далей — пастанова №1267).

Пералік пасадаў работнікаў установаў сацыяльнага абслугоўвання, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці гэтых установаў, зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2010 года №128 «Аб вызначэнні пераліку пасадаў работнікаў установаў сацыяльнага абслугоўвання, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці гэтых установаў» (далей — пералік №128).

На работнікаў установаў сацыяльнага абслугоўвання, якія займаюць пасады выхавальнікаў і дактароў, павышэнне тарыфных акладаў, прадугледжанае пастановай №863, не распаўсюджваецца, паколькі для іх прадугледжана аналагічнае павышэнне пунктамі 1.3 і 1.4 пункта 1 пастановы №1267.

Пералік пасадаў работнікаў культурна-асветніцкіх установаў, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці гэтых установаў, зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2010 года №36 «Аб вызначэнні пераліку пасадаў работнікаў культурна-асветніцкіх установаў, працоўныя функцыі якіх адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці дадзеных установаў».

У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 51 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры да культурна-асветніцкіх арганізацый адносяцца арганізацыі культуры, якія забяспечваюць грамадзянам доступ да культурных каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў фондах гэтых арганізацый, або ствараюць умовы для заняцця народнай і мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для культурнага развіцця (напрыклад, музеі, бібліятэкі, клубы, іншыя тыпы ўстановаў, якія ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць).

Згодна з заканадаўствам культурна-асветніцкія арганізацыі могуць стварацца як у выглядзе арганізацый (установаў), так і ў выглядзе структурных падраздзяленняў юрыдычнай асобы.

На падставе падпункта 1.1 пункта 1 пастановы №863 акрамя работнікаў культурна-асветніцкіх установаў таксама павышаюцца тарыфныя аклады (стаўкі) работнікам структурных падраздзяленняў бюджэтных арганізацый, работа ў якіх адпавядае характару работы культурна-асветніцкай установы.

Напрыклад:

спецыялістам (галоўным спецыялістам) структурных падраздзяленняў, назвы базавых пасадаў якіх змяшчаюцца ў табліцы 1 дадатку 8 да пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2000 года №6 (далей — пастанова №6): бібліятэкар бібліятэкі агульнаадукацыйнай школы (ВНУ, вайсковай часці); хормайстар хору студэнтаў; рэжысёр непрафесійнага тэатральнага калектыву, які мае назву «народны» і г. д.;

кіраўнікам (намеснікам кіраўнікоў) структурных падраздзяленняў, назвы пасадаў якіх адназначна ўказваюць на характар дзейнасці структурнага падраздзялення (загадчык бібліятэкі, загадчык клуба, мастацкі кіраўнік клуба, загадчык музея і г. д.) незалежна ад таго, ці ёсць у падначаленні работнікі.

Даведачна: кваліфікацыйныя характарыстыкі пасадаў названых работнікаў уключаны ў раздзел «Кваліфікацыйныя характарыстыкі пасадаў служачых культурна-асветніцкіх установаў» 30-га выпуску Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасадаў служачых «Пасады служачых, занятых у культуры і мастацтве», зацверджанага пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2001 года №25.

2. Падпунктам 1.2 пункта 1 пастановы №863 зменены дыяпазон карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, з 3,50-1,00 на 4,18-1,00.

У мэтах выканання пункта 3 пастановы №863 Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны прынята пастанова ад 27 лістапада 2017 года №78, згодна з якой устаноўлены канкрэтныя памеры карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый.

Карэкціруючыя каэфіцыенты ўдзельнічаюць у фарміраванні тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, у тым ліку работнікаў, якія забяспечваюць дзейнасць і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, іншых работнікаў дзяржаўных органаў, акрамя дзяржаўных служачых.

3. Згодна з пунктам 2 пастановы №863 лічацца страціўшымі сілу шэраг пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і структурных элементаў пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія прыведзены ў дадатку да пастановы №863.

У выніку адменены наступныя нормы:

павышэнне тарыфных ставак (акладаў) на 15 працэнтаў работнікам сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветніцкіх установаў (падпункты 1.5 і 1.6 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №1267);

дыяпазон карэкціруючых каэфіцыентаў да тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, у памеры 3,50-1,00 (пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2012 года №1230 і ад 29 сакавіка 2013 года №226);

штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты да заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1-14 разрадамі, у памерах 8,6-5,7 рубля (падпункт 1.2 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2016 года №1115).

Звяртаем увагу на тое, што:

пастанова №863 распаўсюджваецца на ўзгаданыя ў ім катэгорыі работнікаў бюджэтных арганізацый, у тым ліку на тых работнікаў, аплата працы якіх ажыццяўляецца за кошт дзейнасці, што прыносіць прыбытак;

пры ўстанаўленні павышэнняў тарыфных ставак (акладаў) на падставах, прадугледжаных пастановай №863, іншыя павышэнні тарыфных ставак (акладаў), устаноўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам, не адмяняюцца;

тарыфныя стаўкі (аклады) разлічваюцца згодна з падпунктам 1.2 пункта 1 дадатка 1 да пастановы №6;

памеры павышэнняў, устаноўленых пастановай №863, вызначаюцца ад тарыфных акладаў (ставак) у парадку, прадугледжаным у пункце 4 дадатку 1 да пастановы №6.

Па паведамленні афіцыйнага сайта Міністэрства працы і сацыяльнай абароны



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *