З пасяджэння райвыканкама

Падзеі

На чарговым пасяджэнні, якое адбылося 24 лістапада, раённы выканаўчы камітэт аналізаваў эфектыўнасць міжведамаснага ўзаемадзеяння па арганізацыі вольнага часу непаўналетніх, вынікі дзяржаўнага санітарнага нагляду за бытавымі паслугамі жыхарам раёна, работу па змяншэнні колькасці безгаcпадарных пустых хатаў

 

З дакладам па арганізацыі вольнага часу непаўналетніх выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад, райвыканкам адзначыў, што аддзелам адукацыі, спорту і турызму, установамі адукацыі і культуры наладжана сістэма работы па арганізацыі вольнага часу непаўналетніх, якая ўключае рэалізацыю сумесных сацыяльных праектаў, развіццё новых, запатрабаваных навучэнцамі накірункаў гуртковай дзейнасці, правядзенне комплексу выхаваўчых мерапрыемстваў сумесна са структурамі соцыуму.

Рэалізацыя праекта “Хобі-цэнтр “Вектар” дазволіла наладзіць супрацоўніцтва з арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, стварыць 4 бізн’с-кампаніі па арганізацыі дызайнерска-кансалтынгавай дзейнасці, вырошчванні раслін і пашыву бялізны.

Вынікам рэалізацыі праекта “Свет школьных музеяў” стала павелічэнне у 2,5 раза колькасці экскурсій, у 3 разы – колькасці экскурсантаў.

Максімальную занятасць непаўналетніх (95,6 працэнта) у канікулярны перыяд (у 2016 годзе – 68,2 працэнта) забяспечыла рэалізацыя  праектаў “АРТ-канікулы” і “Творчасць без межаў”.

У арганізацыі вольнага часу непаўналетніх павялічылася каардынуючая роля ўстановаў дадатковай адукацыі і культуры. З прапановы навучэнцаў, іх бацькоў адкрыты новыя кірункі работы ў Дзятлаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Музычна-эстэтычным выхаваннем ахоплены 495 (22,6 працэнта) ад усіх навучэнцаў 1-9 класаў раёна. Агульны ахоп навучэнцаў арганізаванымі заняткамі ў вольны час, у тым ліку ў соцыуме, склаў 98,8 працэнта (у 2016/2017 навучальным годзе – 88,6 працэнта).

Да заняткаў у гуртках і спартыўных секцыях далучаны 62 працэнты навучэнцаў 9-11 класаў.

Міжведамаснае ўзаемадзеянне забяспечана і праз дзейнасць атрадаў па барацьбе з кіберзлачыннасцю (14 атрадаў, 113 навучэнцаў), антынаркатычных атрадаў (14 атрадаў, 140 навучэнцаў), 46 цімураўскіх і 20 валанцёрскіх атрадаў. Цеснае ўзаемадзеянне з арганізацыяй  Чырвона Крыжа дазволіла накіраваць дзіцячы клопат па 220 адрасах.

У выніку рэалізацыі каардынацыйнага міжведамаснага плана павялічылася колькасць навучэнцаў, якія наведваюць шосты школьны дзень (88,7 працэнта, плюс 4,8 працэнта да 2016 года), арганізавана поўная занятасць навучэнцаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку.

Павялічылася роля грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Вынікам рэалізацыі праекта “Во славу предков держим шаг” стала стварэнне віртуальнага каталога піянерскіх музейных экспанатаў “Мы – пионерия своей страны”. Ствараецца раённы музей піянерскага руху на Дзятлаўшчыне. Арганізавана група грамадскага аб’яднання “БРСМ” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, на блог-платформе “Живой журнал”, на відэахостынгу “Ютуб”, на старонцы “Моладзь Дзятлаўшчыны” ў “Твітары”.

Значна палепшылася выніковасць удзелу ў конкурсах. З пачатку года атрымана 56 узнагарод абласнога ўзроўню (плюс 22 да 2016 года) і 12 – рэспубліканскага (плюс 6 да 2016 года). На абласным і рэспубліканскіх узроўнях у спартыўных спаборніцтвах здабыты 57 прызавых месцаў (плюс 4 да 2016 года).

Духавы аркестр “Наваельнянскія трубачы” пацвердзіў званне “ўзорны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Рэалізацыя раённага праекта “Лета-2017” забяспечыла максімальную занятасць навучэнцаў у канікулярны перыяд (чэрвень – 97 працэнтаў, ліпень – 95, жнівень – 95), 1133 непаўналетнія (44,4 працэнта ад усіх навучэнцаў у раёне) прайшлі аздараўленне, забяспечана часовая працоўная занятасць непаўналетніх (13 атрадаў, 217 чалавек) працавалі ў сельгасарганізацыях раёна.

У раёне не зарэгістраваны злачынствы, учыненыя непаўналетнімі, навучэнцамі ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі. З 7 непаўлетнімі (на 1 лістапада) праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Разам з тым, за 9 месяцаў 2017 года навучэнцы  ўчынілі 6 правапарушэнняў, як і летась. Праблемнымі застаюцца арганізацыя карыснай занятасці непаўналетніх па месцы жыхарства ў сельскай мясцовасці ў другой палове дня, у шосты школьны дзень і на канікулах.

Наяўная матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў дадатковай адукацыі не дазваляе забяспечыць адкрыццё новых, запатрабаваных аб’яднанняў па інтарэсах тэхнічнага профілю і дапрофільную падрыхтоўку навучэнцаў.

Для ўзорнага духавога аркестра “Наваельнянскія трубачы” патрэбны закуп музычных інструментаў. Патрэбны грашовыя сродкі на рамонт спартыўных аб’ектаў, каб у асенне-зімовы перыяд і вячэрні час належным чынам арганізаваць далучэнне навучэнцаў да заняткаў фізічнай культурай, палепшыць якасць вучэбна-трэніровачнага працэсу.

Райвыканкам абавязаў аддзел адукацыі, спорту і турызму сумесна  з зацікаўленымі структурамі соцыума прадоўжыць работу, скіраваную на якасную арганізацыю вольнага часу непаўналетніх, правесці міжведамасны семінар на гэту тэму.

Фінансавы аддзел райвыканкама абавязаны прадугледзець выдзяленне грашовых сродкаў для сучаснага тэхнічнага абсталявання базы ўстановаў дадатковай адукацыі, набыцця матэрыялаў для адкрыцця запатрабаванага аб’яднання па інтарэсах  “Мабільная робататэхніка”, закуп музычных інструментаў для духавога аркестра і рамонт спартыўных аб’ектаў.

Аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама абавязаны выкарыстаць дыферэнцыраваны падыход у выхаваўчай рабоце, арганізаваць сістэматычны кантроль за работай аб’яднанняў па інтарэсах вечарам і ў выхадныя дні.

Раённы камітэт ГА “БРСМ”, раённы савет піянерскай арганізацыі да 15 красавіка 2018 года абавязаны распрацаваць вучэбна-сеткавы праект “Моладзь Дзятлаўшчыныю Погляд у будучыню”, забяспечыць яго якасную рэалізацыю.

З дакладам аб выніках дзяржаўнага санітарнага нагляду за аказаннем бытавых паслуг насельніцтву раёна на пасяджэнні райвыканкама выступіла галоўны санітарны доктар раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Шайбак. Пасля абмеркавання даклада райвыканкам адзначыў, што ў раёне праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па бытавому абслугоўванню насельніцтва, але застаецца і шэраг праблемаў. У прыватнасці, не працуюць лазні ў аграгарадках Раклевічы і Белагурна, вымагаюць рамонту памяшканні басейна і душавых кабін лазне-аздараўленчага комплексу жылкамунгаса ў Дзятлаве, нездавальняючы санітарна-тэхнічны стан вытворчых і дапаможных памяшканняў Дома быту ў Наваельні, яны не абаграваюцца (на момант маніторынгу). Парушэнні санітарных нормаў зафіксаваны ў вытворчых памяшканнях мэблевай фабрыкі “ЛВК ВУД”, цэха па вырабу помнікаў ІП П. В. Асіпук.

Райвыканкам вырашыў абавязаць КСУП “Белагурна” і КСУП “Русь-Агра” аднавіць работу лазняў у аграгарадках Белагурна і Раклевічы .да 1 верасня 2018 года.

ТАА “ЛВК ВУД” рэкамендавана да 1 студзеня 2018 года абсталяваць выцяжную вентыляцыю ад шліфавальных сталоў, да 1 мая 2018 года – пакласці цвёрдае пакрыццё на праезды і праходы вытворчай зоны.

ІП П. В. Асіпуку рэкамендавана да 1 снежня 2017 года ўключцыць абагрэў цэха па вырабу помнікаў у Казлоўшчыне; да 1 студзеня 2018 года – наладзіць работу прыточна-выцяжной вентыляцыі ў гэтым цэху; да 1 мая 2018 года – адрамантаваць памяшканні цэха і пакласці цвёрдае пакрыццё на праезды і праходы  вытворчай зоны цэха.

Кіраўніцтва камбіната бытавога абслугоўвання абавязана да 1 снежня ўключыць абагрэў памяшканняў Дома быту ў Дзятлаве; да 1 ліпеня – выканаць бягучы рамонт памяшканняў Дома быту ў Наваельні.

Кіраўніцтва раённага жылкамунгаса абавязана да 1 верасня 2018 года адрамантаваць душавыя кабіны лазнева-аздараўленчага комплекса ў Дзятлаве; да 1 мая 2020 года – адрамантаваць басейн лазнева-аздараўленчага комплекса ў Дзятлаве.

 

Райвыканкам заслухаў інфармацыю галоўнага спецыяліста аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алы Протас аб выкананні рашэння Дзятлаўскага райвыканкама ад 25 верасня 2015 года, маючага за мэту ўдасканаленне ўліку і змяншэнне колькасці пустых і састарэлых дамоў у сельскай мясцовасці. Паводле вынікаў інвентарызацыі, праведзенай сельвыканкамамі і раённай камісіяй, на 1 лістапада 2017 года ў раёне налічваюцца 3382 нежылыя хаты, 132 з іх – састарэлыя. Сельвыканкамы зарэгістравалі 2940 паведамленняў з гарантыяй уладальнікаў, што хаты і тэрыторыя каля іх будуць належным чынам дагледжаны і выкарыстаны.

У рэгістр пустых у 2017 годзе ўключаны 30 хатаў, выключаны з рэгістра – 7. Знесены 448 састарэлых хатаў, у тым ліку ў 2017 годзе – 54. Сёлета у 17 пустых хатаў з’явіліся новыя ўласнікі.

Райвыканкам абавязаў сельвыканкамы прадоўжыць работу па змяншэнні колькасці безгаспадарных пустых хатаў і належным санітарным утрыманні паселішчаў.

На сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прынята рашэнне аб утварэнні Дзятлаўскай  раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання (друкуецца ў гэты нумары газеты).

Б. Варна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *